Брэсцкія студэнты закінулі прэзідэнту дробныя грошы замест пытанняў (фота)

У Брэсцкім дзяржуніверсітэце студэнты своеасабліва паўдзельнічалі ў акцыі "Задай пытанне прэзідэнту".  У пастаўленую для акцыі скрыню яны закінулі два складзеныя аркушы паперы, вырваныя са сшытка, і дзве купюры - у дзесяць і дваццаць рублёў.

Гэтая скрыня (на фота) стаіць на першым паверсе Брэсцкага ўніверсітэта. Яна мае шкляную заднюю сценку.



Акцыю "Задай пытанне прэзідэнту" ладзяць БРСМ і піянерская арганізацыя ва ўсіх навучальных установах краіны. Арганізатары выстаўляюць скрынкі, куды школьнікі і студэнты могуць кідаць свае пытанні.


Таксама Еўрарадыё пра акцыю:
Школьнікі: “А раптам за пытанне прэзідэнту нас пасадзяць?”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі