Брытанка атрымлівае 15 тысяч фунтаў за свае аргазмы
Столькі за год зарабляе 33-гадовая Кара Уэльбек, маці дваіх малых дзяцей, якая займаецца тэставаннем сэкс-цацак.
Жыве яна ў горадзе Гейнсбара ў графстве Лінкальншыр. Тэставаннем займаецца 7 гадзінаў на тыдзень. Новыя сэкс-вырабы кур'еры прывозяць ёй дахаты амаль штодня, а ў офісе знаходзіцца каля 2 тысяч розных сэкс-цацак.
Раней яна працавала ў банку і там ёй было сумна. Новая праца жанчыне падабаецца. Яна сцвярджае, што на працы перажывае ў сярэднім 15 аргазмаў на тыдзень. Спачатку яна апісвала свае эратычныя перажыванні ў блогу. Яе заўважыла і ўзяла на працу кампанія, якая вырабляе інтымныя тавары. Цяпер жа Кара працуе на сябе, тэстуе тавары розных кампаній ды змяшчае водгукі пра іх у сваім блогу.
На працягу некалькіх апошніх гадоў брытанку прызнавалі "найлепшым эратычным журналістам года", адзначае Delfi.
Відэа з Карай Уэльбек можна пабачыць тут.