ByPol мае план на выпадак смерці Лукашэнкі — Азараў

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Аб'яднанне былых сілавікоў ByPol мае план на выпадак смерці Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў паведаміў у каментары тг-каналу "Позірк".

"Але ён не для агалошвання ў СМІ і не звязаны з "кветачкамі", — дадаў ён.

Па словах Азарава, цяпер ідуць дэбаты наконт дзеянняў у выпадку смерці Лукашэнкі. "Міжнародныя партнёры таксама чакаюць ад нас адказу, але мы не можам яго агучыць", — заявіў кіраўнік ByPol.

Азараў мяркуе, што ў выпадку смерці Лукашэнкі Крэмль паставіць свайго стаўленніка. "Хуценька правядуць выбары, канешне, фальсіфікаваныя. Пакуль будуць адбывацца гэтыя выбары, у нас ёсць час нешта зрабіць", — дадаў ён.

Апошні раз Лукашэнка з’яўляўся ў публічнай прасторы 9 траўня. У той дзень ён быў на парадзе ў Маскве, а ўвечары быў на ўскладанні вянкоў на плошчы Перамогі ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі