Чаму ў Беларусі інвалідам цяжка атрымаць адукацыю (відэа)
Дзяўчына з абмежаванай мабільнасцю распавядае, як у прыёмнай камісіі яе адгаворвалі ад паступлення ва ўніверсітэт.
10 гадоў таму, пасля заканчэння школы, Вольга Крук атрымала настойлівую рэкамендацыю не падаваць дакументы на спецыяльнасць “псіхалогія”, бо нібыта не зможа пасля знайсці працу. Вольга па-ранейшаму марыць стаць псіхолагам і працаваць, каб мець большую фінансавую самастойнасць.
У Беларусі жывуць больш за 500 тысяч людзей з інваліднасцю. Большасць з іх мае праблемы з атрыманнем вышэйшай адукацыі і працаўладкаваннем.
Відэа створана ў межах праекта “Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў у Беларусі праз відэа” Мінскай міжнароднай медыяшколы.