З 2020 года ў Беларусі ліквідавана больш за 1800 грамадскіх арганізацый

Рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянскай супольнасці і актывістаў працягваюцца

Рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянскай супольнасці і актывістаў працягваюцца

З 2020 года ў Беларусі ліквідавана больш за 1800 грамадскіх арганізацый, паведамляе праваабарончая арганізацыя Lawtrend. На канец верасня не менш за 1137 недзяржаўных арганізацый знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі. Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне пра самастойную ліквідацыю, павялічылася да 666 (на канец верасня). Адзначаецца, што рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца найперш праз ціск на ўдзельнікаў арганізацый.

У апошнія гады ў Беларусі рэгістраваліся новыя некамерцыйныя арганізацыі ў форме грамадскіх аб’яднанняў, недзяржаўных устаноў і фондаў. На 1 кастрычніка 2024-га праваабаронцам вядома аб рэгістрацыі не менш за 33 новых НКА. Яны “маюць сацыяльна-дабрачынны, фізкультурна-спартыўны, прафесійны, патрыятычны характар, абароны жывёл”. Аднак колькасць рэгіструемых арганізацый у дзясятак разоў меншая за колькасць тых, якія ліквідаваныя і ліквідуюцца.

Вясной 2022-га ў Мінюсце "зачыстку" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі назвалі "інвентарызацыяй", якая праводзілася "органамі юстыцыі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнікамі". Lawtrend у сваім аглядзе падкрэслівае, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці і актывістаў. Больш за сотню прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці знаходзяцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі