У Беларусі зарэгістравалі федэрацыю чыр-спорту
Чырлідзінг, ілюстрацыйнае фота
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала федэрацыю чыр-спорту. Арганізацыя будзе далучаць юных аматараў спорту да чырлідзінгу.
Чыр-спорт спалучае ў сабе акрабатыку, балет, гімнастыку (і мастацкую, і спартовую), а таксама танцы і харэаграфію. Галоўным атрыбутам чыр-спартоўцаў з'яўляюцца кутасы.
Чырлідзінг меў шансы ўвайсці ў праграму Алімпійскіх гульняў 2028 года. Але пакуль што гэтага не адбылося.
Гэта бадай што першая рэгістрацыя спартовага аб'яднання ў Беларусі за апошнія гады. Дагэтуль суды і чыноўнікі займаліся толькі ліквідацыяй разнастайных спартовых аб'яднанняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.