Чаргінец: Прапануем вызначыць пісьменнікаў, якія заслугоўваюць пенсію не бамжа
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец напярэдадні чарговага яго з'езду ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" распавёў пра праблемы арганізацыі. Паводле яго слоў, некаторым пісьменнікам даводзіцца працаваць качагарамі, грузчыкамі і дворнікамі.
"Бо кожны месяц яму трэба плаціць у пенсійны фонд, — кажа Чаргінец. Гэта ў савецкі час пісьменніцкая дзейнасць улічвалася ў працоўны стаж. Цяпер — не. Прыходзіць час пенсіі, і літаратар, які займаўся толькі пісьменніцкай працай, аказваецца на адным узроўні з бамжом. Лічыцца: пісьменнік — не прафесія".
Мікалай Чаргінец паведаміў, што Саюз пісьменнікаў, які ён ачольвае, ставіць пытанне перад Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны аб вызначэнні групы пісьменнікаў, "якія заслугоўваюць атрымліваць пенсію не бамжа".