Чарнагорыю запрасілі далучыцца да НАТА

 Чарнагорыю запрасілі далучыцца да НАТА

НАТА запрасіла Чарнагорыю распачаць перамовы аб далучэнні да альянсу. Як заявіў генсек НАТА Йенс Столтэнберг, арганізацыя прыняла гэтае гістарычнае рашэнне і Чарнагорыя можа стаць яе 29-м членам.

Пры гэтым Столтэнберг адзначыў, што гэта толькі пачатак шляху. Чарнагорыя мусіць правесці інтэнсіўныя рэформы, у тым ліку па барацьбе з карупцыяй і ўмацаванні грамадскай падтрымкі ўваходжання краіны ў альянс.

Мяркуецца, што працэс далучэння Чарнагорыі да НАТА можа заняць паўтара года. Адпаведнае рашэнне павінна прайсці ратыфікацыю ў парламентах усіх 28 краінаў — сябраў арганізацыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі