Чэмпіянат свету па хакеі 2020 года ў Беларусь пераносіць не будуць
Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) не плануе пераносіць сёлетні чэмпіянат свету ў Беларусь, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.
Паведамляецца, што ў ФХБ паступіла шмат запытаў ад прадстаўнікоў СМІ пра магчымы перанос сёлетняга чэмпіянату свету або яго адмену. Нагодай стала заява старшыні IIHF Рэне Фазэля, які напярэдадні сказаў, быццам Беларусь разглядаецца як адзін з запасных варыянтаў, куды сёлета могуць перанесці чэмпіянат свету.
ФХБ звярнулася па тлумачэнні непасрэдна ў офіс IIHF. Прэс-сакратар IIHF Адам Стайс заявіў, што варыянт пераносу турніру 2020 года ў Беларусь не разглядаецца. Чэмпіянат свету па-ранейшаму плануецца правесці ў Швейцарыі.
Мінск разам з Рыгай будуць прымаць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.