Ці гавораць беларусы па-беларуску? — прэзідэнт Аўстрыі

Аляксандр ван дэр Белен і Святлана Ціханоўская / t.me/viacorka/
Аляксандр ван дэр Белен і Святлана Ціханоўская / t.me/viacorka/

Падчас сустрэчы ў Вене прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра ван дэр Белена і кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай уздымалася тэма беларускай мовы. Пра гэта піша дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Ён мяркуе, што гэта была "найбольш цікавая частка размовы".

Прэзідэнта Аўстрыі цікавіла, ці гавораць беларусы па-беларуску і чым адрозніваецца беларуская мова ад рускай. "Ён казаў, што мова — гэта вельмі важна", — піша Вячорка.

Як паведамлялася раней, падчас сустрэчы таксама абмяркоўвалася сітуацыя з ядзернай зброяй, ціск рэжыму Лукашэнкі на палітвязняў, паўзучая расійская акупацыі РБ, роля Аляксандра Лукашэнкі ў вайне з Украінай, распрацоўка рэформаў для новай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі