Ці можа NATO збіць расійскі самалёт, які імітуе атаку?

Ці можа NATO збіць расійскі самалёт, які імітуе атаку?

З Пентагона за апошні час прыйшло некалькі паведамленняў пра тое, што расійскія знішчальнікі СУ-27 наблізіліся на небяспечную адлегласць да карабля і самалётаў NATO.

Ці можа NATO збіць расійскі самалёт, які імітуе атаку?

Па словах ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна, гэтыя дзеянні абодвух бакоў не супярэчаць міжнароднаму заканадаўству і не з’яўляюцца парушэннем. Але гэта нагадвае палітычны шантаж.

“Такія дзеянні сведчаць пра высокі градус напружання паміж гэтымі бакамі. Такія інцыдэнты былі ўласцівыя часам халоднай вайны. З пункту гледжання міжнароднага права, і самалёт, і карабель — тэрыторыя той краіны, знакі якіх яны носяць. Таму любы варожы жэст, ці тым болей знішчэнне азначаюць казус бэлі — падставу для пачатку вайны”.

Алесін мяркуе, што агрэсарам у гэтай сітуацыі назваць каго-небудзь складана — абодва ажыццяўляюць ваенныя дзеянні. Амерыканскі эсмінец мае магутныя радыёлакацыйныя сродкі і, знаходзячыся паблізу ад расійскіх тэрытарыяльных вод і яе вайсковых базаў, можа весці разведку. Крамлю гэта не падабаецца, і такім чынам ён плануе адагнаць на бяспечную адлегласць гэтыя караблі і самалёты.

Ці можа NATO збіць расійскі самалёт, які імітуе атаку?

На думку ваеннага эксперта Юрыя Фёдарава, гэтыя інцыдэнты — хутчэй за ўсё наўмысная палітыка расійскага камандавання з мэтай стварыць напружанасць у адносінах з краінамі NATO. Або праверыць магчымую рэакцыю гэтых краін на такія рызыкоўныя сітуацыі.

Эксперт кажа, што карабель ці самалёт, які быў атакаваны нават без ужывання зброі, мае права на абарону. Бо адразу нельга сказаць, ці збіраецца той, хто атакуе, нанесці ўдар. У амерыканскіх заявах цяпер прагледжваюцца намёкі на тое, што наступным разам амерыканскі карабель ці самалёт, які будзе атакаваны, можа выкарыстаць зброю.

Калі наступным разам сілы NATO саб’юць расійскі самалёт, гэта можа выклікаць востры палітычны канфлікт:

“Крэмль абвінаваціць NATO ў кепскіх паводзінах. Будуць гутаркі пра контрмеры. Не думаю, што гэта прывядзе да сутыкнення ваенных сілаў. Але палітычны канфлікт будзе вельмі сур’ёзным. І цалкам імаверна, што будуць абвешчаныя нейкія санкцыі і разарваныя якія-небудзь стасункі”, — кажа Фёдараў.

Ці можа NATO збіць расійскі самалёт, які імітуе атаку?
Эсмінец ЗША. Фота: tvc.ru

Аляксандр Алесін мяркуе, што калі лётчык, напрыклад, памыліцца і будзе сутыкненне з караблём ці самалётам або ў амерыканцаў не вытрымаюць нервы і яны распачнуць агонь, гэта можа выклікаць непрадказальныя наступствы. У абодвух выпадках — вялікая імавернасць негатыўнага ўплыву на мір ва ўсім свеце.

“Можна сказаць, што цяпер перыяд найбольшай напружанасці з часоў халоднай вайны. Тады былі і больш жорсткія эпізоды ў стасунках між ЗША і СССР. Але цяпер найбольш напружаны момант пасля распаду Савецкага саюза ў адносінах Расіі і Захаду”.

Тым часам з 17 па 29 красавіка непадалёк ад Рыгі праходзяць міжнародныя вучэнні Summer Shield XIII. У іх возьме ўдзел больш за 1300 салдат з Латвіі, Літвы, ЗША, Канады, Фінляндыі і Германіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі