Ці ўратуе ХАМАС Лукашэнку і ці будзе вялікая вайна — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Версій таго, якія насамрэч мэты пераследавала тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, здзяйсняючы свой самазабойчы напад на Ізраіль, ужо выказана шмат. Прагучалі версіі і пра датычнасць да падрыхтоўкі нападу Расіі, і пра магчымую ролю Кітая, і пра інтарэсы ЗША — пра Іран і казаць няма чаго, яго роля відавочная. Але цікавейшыя магчымыя наступствы гэтага нападу як для самога Ізраіля, так і для Сектара Газа і для ўсяго таго рэгіёна. А магчыма, і для ўсяго свету, бо гэты напад можа зрабіцца запалкай, што падпаліць увесь свет…

Як на напад тэрарыстаў ХАМАС адрэагавала кіраўніцтва Ізраіля і апазіцыя, ці дапаможа гэта ў будучыні Нетаньяху захаваць уладу? Што звязвае сённяшні канфлікт з Расіяй, Кітаем і ЗША? Ці паўплываюць гэтыя падзеі на сітуацыю ў Беларусі, ці дапаможа ХАМАС узмацніць Лукашэнку сваю ўладу і ці не стаім мы на парозе трэцяй сусветнай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі