Ціханоўская атрымае прэмію Парламенцкай асамблеі NATO
Святлана Ціханоўская
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская атрымае прэмію Парламенцкай асамблеі NATO. Яна мае назву "Жанчыны за мір і бяспеку".
"Яе смеласць з'яўляецца крыніцай натхнення як для жанчын, так і для мужчын у Беларусі і за яе межамі, якія імкнуцца кінуць выклік рэпрэсіўным рэжымам і падняцца на абарону дэмакратыі", — сказала пра Ціханоўскую старшыня асамблеі Жаэль Гаро-Майлам.
"Гэтая ўзнагарода падкрэслівае жыццёва важны тэзіс аб тым, што жанчыны з'яўляюцца не проста ахвярамі канфліктаў, але і ключавымі ўдзельнікамі стварэння больш бяспечнага і квітнеючага свету для ўсіх", — піша Святлана Ціханоўская.
Прэмія "Жанчыны за мір і бяспеку" была заснаваная ў 2021 годзе. Папярэднія лаўрэаты — тагачасны спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі і віцэ-прэм'ер Украіны ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.