Кіраўніца Еўрапарламента атрымала ад Ціханоўскай "Крыж добрасуседства"

Святлана Ціханоўская і Раберта Метcола з узнагародай

Святлана Ціханоўская і Раберта Метcола з узнагародай / t.me/tsikhanouskaya

13 верасня кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метcола атрымала ад кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай "Крыж добрасуседства". Адбылося гэта падчас іх двухбаковай сустрэчы. Прэс-служба Еўрапарламента піша, што ўзнагароду атрымліваюць "выбітныя асобы, якія аказалі значную дапамогу справе беларусаў".

Метcола адзначае, што для яе гэта быў "эмацыйны момант". Яна падзякавала Ціханоўскай за яе лідарства і сяброўства. Кіраўніца Еўрапарламента абяцала далейшую падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл.

13 верасня Святлана Ціханоўская выступала ў Еўрапарламенце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі