“Connection”: ці гатовыя мы адпусціць перажытае ў 2020-м — эфір

Марына Якубовіч

Марына Якубовіч / Еўрарадыё

Былая акторка Беларускага свабоднага тэатра Марына Якубовіч не толькі не знікла са сцэны, але і вяртаецца на яе са сваёй уласнай працай — монаспектаклем “Connection” (“Злучэнне”). Гэта аповед пра беларускіх палітвязынак. Асэнсаванне таго, што з намі адбылося. І працягвае адбывацца. Пабачыць новую працу Марыны Якубовіч можна будзе неўзабаве на сцэне ў Мюнхене, Вільні, Вене…

Што з сябе ўяўляе новая сцэнічная праца Марыны Якубовіч і чаму менавіта тэма палітвязынак была абраная для монаспектакля? Якія ідэі і думкі хоча аўтарка перадаць гледачам і ці блізкая гэтая тэма заходняму гледачу? Ці гатовыя беларусы да асэнсавання падзей 2020 года і ці прыспеў для гэтага час? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акторка, выкладчыца і рэжысёрка Марына Якубовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі