Да затрыманага дырэктара газеты "Беларусы і рынак" дагэтуль не пусцілі адваката
Да затрыманага дырэктара газеты "Беларусы і рынак" Канстанціна Залатых дагэтуль не пусцілі адваката. Праз шэсць дзён пасля затрымання невядома нават дакладна, дзе ён знаходзіцца. Мяркуецца, што Залатых — у СІЗА КДБ у Мінску.
Пра затрыманне КДБ дырэктара газеты "Беларусы і рынак" Канстанціна Залатых, бухгалтаркі выдання Юліі Кахно і галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча стала вядома 18 траўня. У той жа дзень Кахно і Александровіча адпусцілі. Залатых на волю не выйшаў. Яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — "Распальванне нацыянальнай варажнечы". Іншыя падрабязнасці невядомыя.
"Беларусы і рынак" — адно з апошніх незалежных выданняў у Беларусі, яно піша ў асноўным пра эканоміку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.