Для дармаедаў і лайдакоў у Беларусі могуць увесці збор — 3 млн 600 тысяч

У Беларусі могуць увесці аднаразовы збор для працаздольных грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Гэта прадугледжана праектам дэкрэта аб стымуляванні занятасці насельніцтва. 13 студзеня яго разглядалі на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Як інфармуе БЕЛТА, працаздольныя грамадзяне, якія на працягу больш за паўгода не плацілі падаткі, будуць абавязаныя раз на год плаціць збор у памеры 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў). За ўхіленне ад аплаты ці за няпоўную аплату прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Некаторыя катэгорыі грамадзян (непрацаздольных ці тых, хто выхоўвае дзяцей) ад аплаты вызваляць.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне дапрацаваць праект дэкрэта за месяц. Лукашэнка падкрэсліў, што праект мусіць адпавядаць сітуацыі ў краіне. Ён адзначыў, што чыноўнікі не павінны нічога баяцца, а вырашаць праблемы, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай. І адна з важных праблем — гэта прымусіць працаваць дармаедаў і лайдакоў.

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі