Домрачаву з перамогай у Хахфільцэне павіншаваў Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар'ю Домрачаву з залатым медалём, які яна заваявала на другім этапе Кубка свету ў спрынтарскай гонцы 8 снежня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
"На працягу сваёй кар'еры ты дэманструеш якасці выдатнага спартоўца, якія сёння прынесьлі табе заслужаную перамогу на трасе Хахфільцэна, якая ўжо стала для цябе шчаслівай", — гаворыцца ў віншаванні.
"Мы верым у цябе і з вялікай надзеяй чакаем ад жаночай зборнай яркага і дзейснага сезона", — адзначыў Лукашэнка. Таксама ён пажадаў Дар'і Домрачавай, усёй камандзе, трэнерскаму штабу ўпэўненасці ў сваіх сілах, моцнага здароўя і ўдачы.
Дар'я Домрачава 8 снежня выйграла спрынтарскую гонку, заваяваўшы свой 29 залаты медаль на этапах Кубку свету.
Дарэчы, тыдзень таму залаты медаль у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету выйграла іншая біятланістка — Надзея Скардзіна. Аднак ёй віншавання ад кіраўніка дзяржавы не было.
Here are some special words from @DaryaDomracheva to her fans after her first World Cup win since March 2015. #HOC17 pic.twitter.com/IS3F2KJX1a
— IBU World Cup (@IBU_WC) December 8, 2017