Двойчы “памерлая” снайперка з Барысава выступіла на мітынгу ў Маскве (фота)
Як высвятляецца, беларуска Наталля Красоўская, якая ваюе на баку ДНР, усё яшчэ жывая.
Знакамітая снайперка з Барысава”выступіла ў суботу на мітынгу ў Маскве ў падтрымку сепаратыстаў з Данбасу. У часе свайго выступу яна абуралася, ці апраўданая смерць баевікоў, якія змагаліся пад сцягам Расійскай Федэрацыі на ўсходзе Украіны.
Словы тэрарысткі падаў у Твітэры журналіст Андрэй Краснашчокаў.
«Красоўская выступіла на мітынгу. Асноўным у яе прамове стала: ці апраўданая была смерць “апалчэнцаў” на ўсходзе Украіны пад расійскім сцягам?” — піша журналіст.
Нагадаем, у канцы верасня расійскія журналісты паведамілі, што снайперка з Барысава Наталля Красоўская, якая ваявала на баку баевікоў, загінула. Яна нібыта была пахаваная на Савур-Магіле.
Раней у жніўні таксама паведамлялася пра смерць Красоўскай пад Янакіевам. Аднак яна была жывая і запісала відэазварот, у якім пагражала сайту charter97.org