Дзяржкантроль знайшоў 18 чалавек, якія фінансавалі "экстрэмізм і тэрарызм"
Дзяржкантроль пачаў крымінальныя справы за данаты / Еўрарадыё
Па матэрыялах Камітэта дзяржкантрою пачалі 11 крымінальных спраў за "фінансаванне экстрэмізму і тэрарызму". Пра гэта старшыня КДК Васіль Герасімаў паведаміў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.
Па словах Герасімава, яго падлачаленыя найбольш аналізавалі абарот крыптавалют і плацежныя сэрвісы розных электронных сістэм і сацыяльных сетак. "У 2022 годзе па матэрыялах камітэта распачата 11 крымінальных спраў, звязаных з фінансаваннем экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый, а таксама ўдзелам грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзброеным канфлікце на баку Узброеных Сіл Украіны", — дадаў чыноўнік.
Падазраванымі ці абвінавачанымі па такіх справах праходзяць 18 чалавек, удакладніў Герасімаў.
Раней паведамлялася, што сілавікі выклікаюць людзей, якія пералічвалі данаты ў дабрачынныя фонды. Ім прапаноўваюць адкупіцца ад крымінальнай справы: пераказаць суму, у дзесяць разоў большую за данат, на рахунак якой-небудзь дзяржустановы (напрыклад, дзіцячага дома).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.