Падлеткі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік на тэрыторыі музея ў Варшаве

Падлеткаў абвінавачваюць у "акце вандалізму"

Падлеткаў абвінавачваюць у "акце вандалізму" / mokotow.policja.gov.pl

Два 13-гадовыя падлеткі — дзяўчынка з Украіны і хлопчык з Беларусі — разбурылі пчальнік на тэрыторыі Музея палаца караля Яна III у Варшаве. Паліцыя высветліла, што падлеткі ўзялі вогнетушыцелі і разбілі імі вуллі. Гэта падчас абходу заўважыў супрацоўнік музея і выклікаў паліцыю. Пяць вулляў апынуліся спустошаныя, а рамкі — паламаныя. З 20 пчаліных семʼяў, якія жылі на тэрыторыі музея, загінулі тры, стан астатніх правяраюць.

Паліцыя затрымала і дапытала беларуса і ўкраінку. Свае паводзіны яны патлумачылі тым, што ім захацелася пакаштаваць мёду. Абвінавачанні выставілі па факце знішчэння маёмасці і парушэння закона аб ахове жывёл. Справу разгледзіць суд па сямейных справах. Паліцыя абяцае, што падлеткі адкажуць за свой учынак.

"Гэтае месца, дзе праводзяцца адукацыйныя заняткі і курсы пчалярства, а мёд з пчальніка выкарыстоўваўся для кулінарных майстар-класаў, якія праводзяцца ў нашым музеі, пішуць супрацоўнікі музея. — Пчолы аказваюць вялікі ўплыў на экасістэму і на наша жыццё. Мы не можам апісаць, якая шкода была нанесена гэтым актам вандалізму".

Падлеткі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік на тэрыторыі музея ў Варшаве
facebook.com/wilanow

mokotow.policja.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі