ЕЭК абмяркуе 10 снежня беларускія пастаўкі ў Расію

10 снежня на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) будзе абмяркоўвацца аднаўленне беспраблемных паставак беларускай прадукцыі на рынак Расіі. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, перадае interfax.by.

Па словах дыпламата, на пасядэжнні будзе абмяркоўвацца таксама транзіт праз Расію заходніх прадуктаў, якія трапілі пад расійскія санкцыі. Міхневіч не выключае, што гэтыя пытанні давядзеца абмяркоўваць і 12 снежня на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД, бо таксама парушаюцца прынцыпы, закладзеныя ў пагадненні аб зоне свабоднага гандлю СНД.

Дыпламат выказаў надзею, што сітуацыю ўдасца "вярнуць у прававое поле".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі