ЕГУ не будзе агучваць імёны кандыдатаў на пасаду рэктара

ЕГУ не будзе агучваць імёны кандыдатаў на пасаду рэктара

“Паводле заканадаўства, асабістая інфармацыя кандыдатаў не падлягае разгалошванню”, — так адказваюць у ЕГУ на пытанне Еўрарадыё пра ўдзельнікаў у выбарах рэктара і іх праграмы. У адміністрацыі спасылаюцца на Закон аб абароне дадзеных, Палажэнне аб Камітэце пошуку, Правілы правядзення працэдуры выбараў Рэктара Грамадскай установы “Еўрапейскі гуманітарны універсітэт” у 2022 годзе.

Напрыканцы года прадстаўнікі грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці забілі трывогу: конкурс на пасаду рэктара быў аб’яўлены яшчэ ў траўні, а навін пра тое, як праходзіць кампанія, дагэтуль няма.


Няўжо выбары будуць непразрыстымі?  

“Пошук новага рэктара быў ініцыяваны Агульным сходам саўладальнікаў і Кіраўнічай радай ды апублікаваны на сайце ЕГУ разам з кантактнай інфармацыяй Камітэта пошуку, — адказваюць на сайце ВНУ. — Камітэт пошуку, які складаецца з 11 чальцоў, быў сфармаваны Кіраўнічай радай для вызначэння і адбору найлепшых кандыдатаў на пасаду рэктара”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі