"Экстрэмісцкай" прызналі кнігу па гісторыі Польшчы, выдадзеную 28 гадоў таму
Вокладка "экстрэмісцкай" кнігі па гісторыі Польшчы / djvu.online
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі кнігу па гісторыі Польшчы і зборнік польскіх песень. "Экстрэмісцкімі" гэтыя выданні прызнаў 25 траўня суд Баранавічаў.
Гаволрка ідзе пра кнігу "Гісторыя Польшчы са старажытных часоў да нашых дзён" пад рэдакцыяй Ганны Сухені-Грабоўскай і Эўгеніюша Цэзары Круля. Кніга пабачыла свет яшчэ ў 1995 годзе, была выдадзеная па-польску і па-руску. Аўтары — Аліцыя Дыбкоўская, Малгажата Жарын, Ян Жарын.
За кампанію з "Гісторыяй Польшчы" суд прызнаў "экстрэмісцкім" і зборнік польскіх патрыятычных песень "Polskie piesni patriotyczne", выдадзены ў Варшаве ў 2007 годзе.
Акрамя таго, у "экстрэмісцкія матэрыялы" трапілі Youtube-канал Валерыя Сахашчыка і яго старонка ў Instagram, а таксама тэлеграм-рэсурсы "Лошица — общий чат", "BYNL — Беларуская Сядзiба — чат", "БХ. Чат и комментарии", "Партизанский р-н СДЖ", "Якубовского", "Сапраўдныя Беларусы", "Орша Вокзал", "Толькi пра мову!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.