ЕС падтрымае 25 мільёнамі еўра грамадзянскую супольнасць Беларусі
Еўрасаюз падтрымлівае "дэмакратычныя памкненні у Беларусі" / pixabay.com
ЕС падтрымае 25 мільёнамі еўра грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Фінансаванне таксама пойдзе на падтрымку моладзі, студэнтаў, выкладчыкаў ВНУ, паведамляе ў сераду Еўракамісія. У заяве гаворыцца пра "новую праграму дапамогі... для далейшай падтрымкі народа Беларусі", які апынуўся пад рэпрэсіямі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яна накіравана "на падтрымку дэмакратычных памкненняў у Беларусі".
Праграма забяспечыць прадастаўленне 450 стыпендый для беларускіх студэнтаў. Згадваецца і пра 500 прафесійных абменаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.