Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда ў Мінску

Дыпламаты з краін ЕС

Дыпламаты з краін ЕС / facebook.com/posolstvogermaniiminsk/

19 кастрычніка еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда ў Мінску. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з беларускім палітвязнем Віктарам Бабарыкам. Якраз у чацвер там збіраюцца разгледзець справу, якая мае дачыненне да яго. Мяркуецца, што яна звязана з пытаннем адбыцца пакарання асуджаных былых супрацоўнікаў Белгазпрамбанка.

Бабарыка адбывае 14-гадовы тэрмін пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Экс-банкір і апазіцыйны палітык быў асуджаны ў ліпені 2021-га. Суд прызнаў яго вінаватым у "легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам" і ў "атрыманні хабару". Сваёй віны Віктар Бабарыка не прызнаў, а выстаўленыя абвінавачванні назваў палітычна матываванымі. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га.

"Бабарыка прызнаны палітычным зняволеным, вылучаныя супраць яго абвінавачанні несправядлівыя і матываваныя толькі палітычнымі прычынамі, нагадвае амбасада Германіі ў Беларусі. — ...Ад Віктара Бабарыкі няма вестак ужо шмат месяцаў. Апошняй навінай стала тое, што ў канцы красавіка 2023 года ён быў змешчаны ў бальніцу ў Наваполацку, а да гэтага на працягу доўгага часу знаходзіўся ў небяспечных для здароўя турэмных умовах. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі