Еўрарадыё ўводзіць правілы выкарыстання сваіх інфармацыйных матэрыялаў
Еўрарадыё ўводзіць правілы выкарыстання сваіх інфармацыйных матэрыялаў. Іх няшмат, і яны нескладаныя. Вы знойдзеце іх па гэтай спасылцы.
Еўрарадыё заўсёды адкрытае для супрацоўніцтва. Напрыклад, мы не патрабуем ад калег атрымання пісьмовага дазволу ні на цытаванне нашых матэрыялаў, ні на іх публікацыю цалкам. Але ўсё ж мы хацелі б, каб спасылкі на Еўрарадыё былі там, дзе ім належыць быць, і каб яны былі аформленыя належным чынам. Гэта не пытанне нейкіх рэгуляцый — гэта пытанне ўзаемнай павагі.
Калі нейкія пункты правілаў выклікаюць у вас пытанні, напішыце, калі ласка, нам на [email protected] або ў сацсетках.
***
ТАА “Еўрапейскае радыё для Беларусі” з'яўляецца праваўладальнікам інфармацыйных матэрыялаў, апублікаваных на вэб-сайтах euroradio.fm і euroradio.by, у акаўнтах Еўрарадыё ў сацсетках, на Youtube і на Soundcloud, а таксама тых, што транслююцца з дапамогай інтэрнет-вяшчання і радыёвяшчання на агульнадаступных частотах, і іншых інфармацыйных матэрыялаў, якiя ствараюцца ў рэдакцыі Еўрарадыё. ТАА "Еўрапейскае радыё для Беларусі" пакідае за сабой права на абарону сваіх правоў і інтарэсаў любымі законнымі спосабамі, у тым ліку ў судовым парадку.