Еўропа рыхтуецца да нападу Расіі — гульня ці рэчаіснасць? Эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Bild публікуе магчымы сцэнар падзеяў бліжэйшых месяцаў, які разглядаецца Бундэсверам. Паводле гэтага сцэнара, у снежні 2024 года варта чакаць эскалацыі ў Калініградскай вобласці, у раёне Сувалкскага калідора. Пасля чаго да межаў Расіі і краін Балтыі, а таксама ў Беларусь будуць сцягнутыя расійскія войскі. Узброеные сілы Беларусі будуць уцянутыя ў канфлікт на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы. У 2025 годзе могуць пачацца поўнамасштабныя баявыя дзеянні паміж Расіяй і NATO, сцвярджаюць эксперты.
Ці сапраўды гэта сцэнар, да якога рыхтуецца Бундэсвер, ці гэта не больш, як адзін з варыянтаў штабных гульняў ваенных? Чаму замест пашырэння ваеннай дапамогі Украіне на Захадзе шырацца настроі “прымусу да перамоў Украіны з Пуціным”? Як смерці апанентаў Лукашэнкі за кратамі мяняюць рэжым і да чаго прывядзе гэта супрацьстаянне ў грамадстве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.