ФК "Тосна" гатовы запрасіць Віктара Ганчарэнку галоўным трэнерам

Футбольны клуб "Тосна" з Ленінградскай вобласці гатовы запрасіць на пасаду галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнку. Пра гэта агенцтву "Р-Спорт" паведаміў генеральны дырэктар клуба Вячаслаў Мацюшэнка.

Нагадаем, што 13 лістапада Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера краснадарскай "Кубані". "Тосна" на пачатку лістапада развіталася з балгарскім спецыялістам Мікалаем Коставым, які быў там галоўным трэнерам. Дарэчы, пасля сыходу балгарскага трэнера каманда атрымала тры перамогі запар у чэмпіянаце Нацыянальнай футбольнай лігі.

Гендырэктар клуба кажа, што новага трэнера плануецца ўзяць рускамоўнага. "Канкрэтныя прозвішчы я называць б не хацеў. Віктар Ганчарэнка? Чаму б і не. я не жартую, мы сапраўды гатовыя яго запрасіць", — цытуе "Р-Спорт" словы Мацюшэнкі.

"Тосна" пасля 20 тураў у ФНЛ размяшчаецца на трэцім месцы ў турнірнай табліцы лігі, маючы ў актыве 37 ачкоў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі