Францішка Скарыну збіраюцца кананізаваць
Зварот ужо перададзены папскаму нунцыю, які паставіўся да прапановы прыхільна.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прафесар Адам Мальдзіс. Ён уваходзіць у Міжнародны камітэт па кананізацыі Скарыны.
Мальдзіс: “Ініцыятарам выступіў чалавек свецкі — Пётр Краўчанка. Мы перадалі зварот папскаму нунцыю, ён прыхільна да гэтага паставіўся”.
Нагадаем, што асветнік Францыск Скарына выдаў Псалтыр і яшчэ 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі. Мова выданняў была набліжаная да тагачаснай беларускай.