Футбольная зборная Беларусі прайграла Балгарыі — 1:2 (відэа)

Большую частку матча балгары дамінавалі на полі і маглі перамагчы з разгромным лікам. На шчасце, большасць сваіх галявых момантаў гаспадары поля не рэалізавалі. Некалькі добрых момантаў былі і ў беларусаў. Лік на 14-й хвіліне адкрыў Міланаў. На 66-й хвіліне Гаджаў прыгожым ударам галавой зрабіў яго 2:0.

Сяргей Крывец, які выйшаў на замену ў другім тайме (ён замяніў Аляксандра Глеба, які быў амаль не заўважны на полі ў першым тайме), здолеў на 87-й хвіліне забіць адзін гол (праўда, яму дапамог рыкашэт ад абаронцы балгар).



Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Верамко, Жаўнерчык (Вераціла, 59), Вярхоўцаў (Алексіевіч, 76), Філіпенка, Бардачоў (Трубіла, 83), Драгун, Кісляк (Аляхновіч, 62), Калачоў, А. Глеб (Крывец, 46), Пуціла, Радзівонаў (Скавыш, 79).

На здымку — галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі