Футбольная зборная Беларусі ўпусціла перамогу ў матчы з Люксембургам
Беларусь — Люксембург
Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Люксембургам — 1:1. Матч групавога этапу Лігі нацый прайшоў на нейтральным полі ў Венгрыі. На 54-й хвіліне лік адкрыў Сяргей Паліцевіч. У першым тайме Валерый Грамыка не рэалізаваў пенальці, а ў другім тайме Люксембург 11-метровы забіў (на 78-й хвіліне).
15 лістапада беларусы згуляюць у гасцях з Паўночнай Ірландыяй, але ці адбудзецца матч у Белфасце, пакуль пэўнасці няма. А 18 лістапада будзе гульня ў Плоўдзіве з балгарамі.
У зборнай Беларусі 6 ачкоў. Раней яна абыграла ў гасцях Люксембург (1:0) і двойчы згуляла ўнічыю (0:0) — з Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.