Генералы і прапагандысты Лукашэнкі атрымалі толькі 16 зваротаў аб вяртанні ў РБ

Наталля Пратасевіч / БЕЛТА
Наталля Пратасевіч / БЕЛТА

У “камісію па вяртанні”, створаную рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, з пачатку года паступіла толькі 16 зваротаў беларусаў, якія выехалі за мяжу, пішуць "КіберПартызаны". З іх ухвалілі толькі два — Наталлі Пратасевіч (маці памілаванага Лукашэнкам Рамана Пратасевіча) і Філіпа Давыдава (затрымліваўся ў верасні 2020-га за ўдзел у пратэстах, пасля чаго з'ехаў ва Украіну). У апублікаваных дакументах камісіі адзначаецца, што большасць зваротаў "не адпавядаюць патрабаванням" — альбо іх напісалі людзі, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах, альбо не падалі патрэбныя звесткі, ці не напісалі, што раскайваюцца. З 16 чалавек 6 — крымінальнікі, якія праходзілі па артыкулах, не звязаных з палітыкай.

"Камісія па вяртанні" ў РБ палітуцекачоў пачала працу ў пачатку 2023 года. Генпракуратура запусціла адмысловы сайт, праз які можна ў яе звярнуцца. Палітуцекачы павінны самі растлумачыць, чаму асцерагаюцца вярнуцца. Таксама ад іх чакаюць, што яны пакаюцца, прынясуць публічныя прабачэнні і кампенсуюць "прычыненую шкоду".

Але генералы і прапагандысты, якія ўваходзяць у "камісію", хутка засумавалі: беларусы ім не пішуць.

Атрымліваецца, што ў "камісіі па вяртанні" поўны правал. Прапагандзе давялося напоўніцу выкарыстоўваць дваіх чалавек, якія вярнуліся ў Беларусь.

Яшчэ ў сакавіку Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў-палітуцекачоў не давяраць прапагандзе Лукашэнкі: "Дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон".

Генералы і прапагандысты Лукашэнкі атрымалі толькі 16 зваротаў аб вяртанні ў РБ
Філіп Давыдаў / tvr.by
Генералы і прапагандысты Лукашэнкі атрымалі толькі 16 зваротаў аб вяртанні ў РБ
t.me/cpartisans/
Генералы і прапагандысты Лукашэнкі атрымалі толькі 16 зваротаў аб вяртанні ў РБ
t.me/cpartisans/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі