Гісторыя гвалту: як беларусаў катавалі злачынцы ў пагонах — эфір

Вікторыя Фёдарава

Вікторыя Фёдарава / Еўрарадыё

Каманда спецпраекта прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” апублікавала сваё новае расследаванне — “Катаванні ў Маскоўскім РУУС Мінска 9-13 жніўня 2020 года”. І гэта не толькі сведчанні людзей, якія прайшлі праз катаванні, не толькі медыцынскія даведкі пра тое, якія факты катаванняў зафіксавалі. Важнае ў гэтым даследаванні тое, што правабаронцы высветлілі імёны злачынцаў у форме, якія тыя катаванні здзяйснялі.

Чаму было абранае менавіта гэтае РУУС і як збіраліся сведчанні пацярпелых? Як удалося высветліць імёны злачынцаў і ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы іх вінаватасці? Ці магчыма прыцягнуць вінаватых да адказнасці і ці не прыйшоў нам час перастаць “жыць у парадыгме 2020 года”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі