Год якасці: пра фекаліі ў сасісках, патоп на вуліцах Мінска, бязвіз і шахеды

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Лозунг “Купляйце беларускае” апошнім часам нават у вымушаных эмігрантыў выклікае не чарговы прыступ настальгіі, а чарговы прыступ смеху. Не, усе ўжо прывыклі да таго, як весела гараць лепшыя ў свеце беларускія аўтобусы і што пасля кожнага вялікага дажджу ў сталіцы нашай сінявокай здараецца патоп, але каб у сасісках былі фекаліі!.. Ну, альбо каб нашае лепшае ў свеце ПВА і “Паланэзы” не здолелі абараніць самае мірнае неба ад варожых шахедаў — такога таксама мы не чакалі. Але яно ёсць.

Ці можна па асобных выпадках казаць пра якасць усёй беларускай прадукцыі і хаяць лозунг “Купляйце беларускае”? Як на беларускую эканоміку паўплывае бязвіз для 35 еўрапейскіх краін? Ці ёсць жыццё ў Каардынацыйнай радзе і калі гэтае жыццё стане больш асэнсаваным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік фракцыі “Беларусы” (экс-блок Пракоп’ева-Ягорава) у Каардынацыйнай радзе, блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі