Гомельскаму блогеру Максіму Філіповічу прысудзілі 13 сутак завочна

Гомельскаму блогеру Максіму Філіповічу прысудзілі 13 сутак завочна

Гомельскага блогера-"дармаеда" Максіма Філіповіча асудзілі завочна на 13 сутак арышту. Пра гэта Радыё "Свабода" паведамляе са спасылкай на праваабаронцу Леаніда Судаленку.

Суд над Філіповічам і Віктарам Руцовым адбыўся ў Гомелі 13 сакавіка. Іх судзілі за акцыю пратэсту супраць дэкрэта № 3, якая прайшла ў абласным цэнтры 19 лютага.

Віктар Рубцоў быў асуджаны на 14 сутак арышту. 

Філіповіч на судзе не прысутнічаў, сувязі з ім няма. 11 сакавіка на акцыі пратэсту ў Пінску блогера спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным, але навакольныя адбілі ў іх Філіповіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі