Грамадзяніна Германіі ў Беларусі прызналі вінаватым у выбуху на чыгунцы

Станцыя Азярышча, ілюстрацыйнае фота

Станцыя Азярышча, ілюстрацыйнае фота / railwayz.info

Грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, асуджанага ў Беларусі на смяротнае пакаранне, прызналі вінаватым у выбуху на чыгуначнай станцыі. Гэта вынікае з інфармацыі з суда, апублікаванай прапагандысткай Людмілай Гладкай. Яна згадвае пра "паказанні дзясяткаў сведак, пацярпелых, жыхароў найбліжэйшых да месца выбуху вуліц, людзей, якія былі на чыгуначнай станцыі ў момант і пасля выбуху". У публікацыі на сайце sb.by яна ўдакладняе, што гаворка вядзецца пра выпадак на станцыі Азярышча пад Мінскам позна ўвечары 5 кастрычніка 2023 года. Вядома, што яна перыядычна выкарыстоўваюцца для пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай. Ахвяр не было, а пашкоджанні ад выбуху былі нязначныя. Сілавікі шукалі траіх мужчын, якіх нібыта падазравалі ў датычнасці да выбуху на чыгунцы. Ніхто з іх на Крыгера не падобны.

Рыка Крыгера прысудзілі да расстрэлу напрыканцы чэрвеня, абвінаваціўшы па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ. Паводле беларускіх прапагандыстаў, ён нібыта атрымаў заданне ад СБУ правесці разведку і сфатаграфаваць лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі. У Беларусь прыехаў 2 кастрычніка 2023 года, а 6 кастрычніка ўжо быў за кратамі.

Крыгер часткова прызнаў віну толькі па адным з шасці прад'яўленых артыкулаў — "агентурная дзейнасць". Ад дачы паказанняў ён адмовіўся.

У МЗС Германіі заявілі, што займаюцца справай Рыка Крыгера.

Грамадзяніна Германіі ў Беларусі прызналі вінаватым у выбуху на чыгунцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі