Грашовыя пераводы з-за мяжы зноў скараціліся
Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы ў ІІІ квартале сёлета скарацілася ў параўнанні з такім самым перыядам мінулага года на 12,1%, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на статыстыку Нацбанка.
Агульная сума грашовых пераводаў, атрыманых у Беларусі праз міжнародныя сістэмы, у ІІІ квартале склала 72,6 мільёна долараў у эквіваленце (год таму — 82,6 мільёна). Пераводы, адпраўленыя з Беларусі, захаваліся на ўзроўні 45,4 мільёна долараў у эквіваленце.
Сярэдняя сума аднаго грашовага пераводу з-за мяжы — 270 долараў. Пры гэтым з краіны адпраляюць у сярэднім па 393 долара.
Статыстыка Нацбанка ўлічвае пераводы праз сістэмы Western Union, "Юністрым", "Залатая карона", Money Gram, BLIZKO, Contact, "Калібры", Faster, Ria Money Transfer.