Гурт Sož выпусціў кліп, створаны пры дапамозе тэхналогіі Unreal Engine 5

Кадр з кліпа

Кадр з кліпа

Беларускі гурт Sož выпусціў кліп, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі Unreal Engine 5. "Apošnija Tancory" — гэта другая сумесная праца калектыву з лічбавым мастаком Al Medwedsky.

"Запрашаем вас проста зараз убачыць на ўласныя вочы, як выглядае наш асабісты "філасофскі параход", які ўжо колькі гадоў нясе нас праз штармы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі", — пішуць пра кліп самі музыканты.

Unreal Engine 5 – гэта апошняя версія гульнявога рухавічка, распрацаванага кампаніяй Epic Games. Ён уяўляе сабой сучасны магутны інструмент для распрацоўкі гульняў, які валодае шырокімі магчымасцямі візуалізацыі і графікі. На ім у прыватнасці ствараюцца такія гульні як "S.T.A.L.K.E.R. 2" і новая частка "Ведзьмара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі