Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі маскоўскаму "Спартаку" ў авертайме
14 кастрычніка ў хатнім матчы хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме прайгралі маскоўскаму "Спартаку" — 1:2.
Адзіную шайбу ў "зуброў" забіў Павел Варфаламееў. Ён выйшаў на лёд шостым палявым гульцом за дзве хвіліны да канца асноўнага часу і паспяхова рэалізаваў буліт за 50 секундаў да фінальнай сірэны. Аднак выйграць дынамаўцам гэта так і не дапамагло.
"Спартак" перапыніў пераможную серыю "зуброў" з сямі матчаў.
Наступны паядынак мінскае "Дынама" правядзе 17 кастрычніка дома. Сапернікамі будуць хакеісты "Адмірала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.