Хэдлайнерамі фолк-фэсту “Камяніца” стануць Іна Жаланная і “Троіца”

Хэдлайнерамі фолк-фэсту “Камяніца” стануць Іна Жаланная і “Троіца”

10 верасня у Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пройдзе фолк–фэст “Камяніца”. Яго хэдлайнерамі стануць зорка расійскай этна-музыкі Іна Жаланная і беларускае этна-трыа “Троіца”. Таксама на сцэну выйдуць украінскія фолк-рокеры “Тарута”, этна-трансавы калектыў з Расіі “Оле-Лукойе”, беларускія гурты Re1ikt, “Ветах”, Паліна Рэспубліка і іншыя.

“Кожны год пры выбары артыстаў мы намагаемся спалучаць лепшых беларускіх фолк-выканаўцаў з якаснымі замежнымі, пажадана, з тымі, якія не выступалі ў Беларусі. У гэтым годзе баланс практычна ідэальны, — адзначае каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец.“Троіца” і Іна Жаланная — гэта выдатная пара хэдлайнераў, пра якую можа марыць любы сур’ёзны этнічны фестываль”.

Фолк-фестываль “Камяніца” упершыню прайшоў у 2009 годзе. Грошы з квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Квіткі на фестываль ужо ў продажы праз сайт і касы аператара ByCard. Дарослыя — 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна.

Хэдлайнерамі фолк-фэсту “Камяніца” стануць Іна Жаланная і “Троіца”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі