Індывідуальную гонку па біятлоне ў мужчын выйграў Мартэн Фуркад

У фінскім Канціялахці працягваюцца спаборніцтвы чэмпіянату свету па біятлоне. 12 сакавіка там прайшла індывідуальная гонка сярод мужчын на 20 км.

Першае месца заняў француз Мартэн Фуркад, на другім апынуўся нарвежац Эміль-Хегле Свендсэн, на трэцім — чэх Ондржэй Моравец. З беларусаў лепш за ўсіх фінішаваў Юрый Лядаў — у яго 17-е месца.

Дарэчы, без промахаў з першай дзясяткі адстралялі толькі Эміль-Хегле Свендсэн, Сімон Фуркад і Аляксей Волкаў.

Фота Лядава — delaemvmeste.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі