Інгушэція загаварыла пра выхад са складу Расіі
Праваабаронцы рэспублікі прапануюць зладзіць “крымскі варыянт” рэферэндуму.
Вядомы інгушскі праваабаронца Ібрагім Ільянаў прапануе вярнуць Інгушэціі землі ў Прыгарадным раёне, якія раней адышлі Асеціі, увесці ў рэспубліку міратворчыя войскі, арыштаваць рахункі мясцовых алігархаў за мяжой, прызнаць генацыдам дзеянні Расіі ў 1944 годзе супраць народу Інгушэціі.
Таксама праваабаронца заклікае выплаціць грашовую кампенсацыю сем’ям загінулых і судзіць міжнародным трыбуналам службовых асобаў Асеціі і Расіі, якія маюць дачыненне да правядзення этнічнай чысткі інгушоў у 1992 годзе ў Прыгарадным раёне, паведамляе выданне “Главком”.