Інтэрнэт-партал OPEN.BY спыняе сваю працу

Інтэрнэт-партал OPEN.BY спыняе сваю працу з 1 студзеня 2015 года. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што ён "выканаў сваю місію і сыходзіць у гісторыю". У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што OPEN.BY праіснаваў амаль 16 гадоў. Ён пачынаў як інтэрнэт-газета, а з часам ператварыўся ў "інфармацыйны партал з мноствам сэрвісаў і рэсурсаў", некаторыя з якіх сталі самастойнымі і маюць шматтысячную аўдыторыю.

Паведамляецца, што сэрвісы Mail.by, All.by, Fotki.by і Chat.by пакуль працягнуць сваю працу.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі