IT і сельская гаспадарка тармозяць развіццё беларускай эканомікі

Сектар IT у Беларусі перастаў расці

Сектар IT у Беларусі перастаў расці / pixabay.com

Па выніках васьмі месяцаў 2023 года ВУП Беларусі вырас на 3,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Па выніках сямі месяцаў гэты паказчык складаў крыху менш 2,9% годзе да года. "Рост ВУП у значнай меры абумоўлены павелічэннем прамысловай вытворчасці на 7,9% г/г", адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця. Добра ідуць справы і ў гандлі: аптовы тавараабарот за гэты перыяд павялічыўся на 10,6% г/г, рознічны на 6,1% г/г.

Сярод галін, якія аказалі стрымальны ўплыў на рост беларускай эканомікі, эксперты банка назвалі сельскую гаспадарку (мінус 1,7% г/г) і сектар інфармацыі і сувязі (маштабы падзення эксперты не агучылі). Сельская гаспадарка асела з-за больш сціплага ў параўнанні з мінулым годам ўраджаю збожжавых. Што стала прычынай падзення ў сферы IT, у ЕАБР вырашылі не ўдакладняць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі