Мінск страчвае пазіцыі як горад з добрай экасістэмай для развіцця стартапаў

З тысячы гарадоў, якія трапілі ў рэйтынг StartupBlink, толькі адзін беларускі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
З тысячы гарадоў, якія трапілі ў рэйтынг StartupBlink, толькі адзін беларускі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Мінск апусціўся ў сусветным рэйтынгу гарадоў свету з найлепшай экасістэмай для развіцця стартапаў на 363-е месца. Гэта мінус 51 радок за год. Рэйтынг штогод з 2017 года складае StartupBlink. 

Пры гэтым Мінск — адзіны беларускі горад, прадстаўлены ў рэйтынгу, адзначае dev.by, хоць у ім налічваецца 1000 гарадоў. Сярод краін Усходняй Еўропы Мінск займае 27 радок — мінус тры ў параўнанні з 2022-м. Па Еўропе ў цэлым — 41-е месца. Аўтары рэйтынгу адзначаюць, што Мінск страчвае пазіцыі ўжо трэці год запар, хоць патэнцыял у горада ёсць.

Пры гэтым Кіеў — сталіца Украіны, якая ваюе, — падняўся на 16 радкоў і займае сёлета 77-е месца. У топ-100 рэйтынгу трапілі таксама Вільня (73-е месца) і Варшава (99). Абодва гарады падняліся за год на 7 радкоў.  Лідарам застаецца Сан-Францыска. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць Нью-Ёрк, Лондан, Лос-Анджэлес і Бостан.

Минск теряет позиции как город с хорошей экосистемой для развития стартапов
Першая дваццатка гарадоў з найлепшай экасістэмай для развіцця стартапаў / startupblink.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі