Калгасам не будуць спісваць пазыкі
Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.
У Беларусі не плануецца спісваць пазыкі сельгасарганізацый. Пра гэта журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.
"Спісваць ніхто нікому нічога не будзе. Будзе рэструктурызацыя", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка. Паводле Русага, гаворка ідзе пра такія сітуацыі, калі, напрыклад, прадпрыемства ўзяло крэдыт і пабудавала ферму. Калі прыйдзе час вяртаць крэдыт, ферма яшчэ не будзе запоўненая жывёлай, гаспадарка не будзе мець неабходнай выручкі. Тады будзе стварацца бізнэс-план, і пазыку распішуць на наступныя гады, каб прадпрыемства змагло заплаціць.
Фота — bymedia.net