Глен Хэнлан можа зноў ачоліць хакейную зборную Беларусі (відэа)

Паводле звестак выдання, 56-гадовы Глен Хэнлан — адзін з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера беларускай зборнай. Ён ачольваў яе ў 2005-2006, 2008-2009 гадах. Менавіта пад кіраўніцтвам канадца беларусы дасягнулі найлепшага выніку на чэмпіянатах свету — шостае месца ў 2006-м.


"Прессбол" піша, што да чэмпіянату свету 2014 года, які пройдзе ў нашай краіне, беларускую зборную найхутчэй не будзе рыхтаваць Андрэй Скабелка. Няўдалае выступленне на сёлетнім першынстве не на яго карысць. Мяркуецца, што на гэты раз Глену Хэнлану не будуць прапаноўваць ачоліць і мінскае "Дынама" — там галоўным трэнерам застанецца Аляксандр Андрыеўскі.

Дзяржвыдаткі на хакей перагналі бюджэт на развіццё вышэйшай адукацыі

“Чэмпіянат Беларусі слабы, а хакеіст ― не грыб, які вырастае за год”

Статыстыка хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету (+відэа ўсіх матчаў)

Фота — hokej.pravda.sk, delfi.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі