Карціны з гістарычнай сімволікай не пусцілі на выставу

Як паведаміў "Нашай Ніве" старшыня аб'яднання мастак Аляксей Марачкін, не дазволілі выстаўляць дзве карціны яго аўтарства, тры плакаты Уладзіміра Крукоўскага і палатно Віктара Мікіты. На пяці працах прысутнічае нацыянальная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг ці герб "Пагоня". А карціна Марачкіна "Прывіды (пераможцы)" прысвечана падзеям 19 сьнежня 2010 г.

У ролі цэнзараў выступіла кіраўніцтва Саюза мастакоў, адзначыў Марачкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі