Касцевіч: Прапануецца з 1 лістапада пенсіі ў Беларусі павялічыць на 20 рублёў

Касцевіч: Прапануецца з 1 лістапада пенсіі ў Беларусі павялічыць на 20 рублёў

З 1 лістапада пенсіі ў Беларусі прапануецца павялічыць на 20 рублёў. Пра гэта ў аўторак у Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Касцевіч: "Унесены праект указа аб павышэнні пенсіі на 5,3%. Калі сёння з улікам павышэння пенсіі ў жніўні пенсія сярэдняя па ўзросце складае 374 рублі, то пачынаючы з лістапада — 394 рублі. Але гэта праект указа".

Гаворка пра запланаванае павышэнне пенсій ішла падчас сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ера Сяргея Румаса. Румас падкрэсліў, што сёлета гэта ўжо трэцяе павышэнне. Паводле яго слоў, рэальны рост пенсій у 2018-м складзе каля 8%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі